Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 1997
Перакладчык: Чарняўскі Уладзіслаў МІС
Памеры: 52 с.
ISBN: 985-6370-02-7
Катэгорыя: Пераклады; Рэлігія
Copyright © 1997 by а. Уладзіслаў Чарняўскі
Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [2132]
Сыгнатура: XI.2.Bib
Пачаткі сьвету і чалавецтва. Сьвет створаны Богам. 1. Спачатку стварыў Бог неба і зямлю. 2. Зямля была пустая і неабжытая; цемра ахутвала бяздоньні. А Дух Божы і ўзноеіўся над водамі. 3. I сказаў Бог: “Хай станецца сьвятло!” I сталася сьвятло. 4. I бачыў Бог, што сьвятло было добрае, і аддзяліў сьвятло ад цемры. 5. I назваў Бог сьвятло днём, а цемру — ноччу. I мінуў вечар і раніда — дзень першы. 6. Потым сказаў Бог: “Хай паўстане цьвярдыня сярод водаў і хай аддзеліць воды ад водаў”. 7. I зрабіў Бог цьвярдыню і разьдзя-ліў воды, каторыя былі над цьвярдыняй, ад тых, каторыя былі пад цьвярдыняй. I сталася гэтак. 8. I назваў Бог цьвярдьпш небам.1 мінуў вечар і раніца — другі дзень. 9. Сказаў зноў Бог: “Хай зьбяруцца воды, каторыя пад небам, у адно месца, і хай зьявіцца сухмень”. I гэтак сталася.
Каталёг: EEDC