Новы Час, 6 (665) 2020

Новы Час

6 (665) 2020

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2020-02-14

Рэдактар: Колб Аксана

Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У Беларусі сярэдняя тэмпература паветра павысіцца на 3–4 градусы. У гэтым перакананы Доктар Роб Філд, старэйшы навуковы супрацоўнік у Каралеўскім таварыстве абароны птушак. Ён прыехаў у Мінск, каб распавесці пра прычыны і наступствы змены клімату для Еўропы і Беларусі. Прычыны змены клімату Яшчэ ў XIX ст. навукоўцы патлумачылі сутнасць такой з’явы як «парніковы эфект». Газы награваюцца і даюць дадатковую энергію ў атмасферу. Ад гэтага і павышаецца тэмпература на паверхні планеты. Так, ужо тады стала зразумелай сувязь паміж вуглякіслым газам і пацяпленнем. Калі коратка, глабальнае пацяпленне — гэта змена канцэнтрацыі вуглякіслага газу ў атмасферы. Вуглякіслы газ выкарыстоўваецца раслінамі для фотасінтэзу. Вуглярод трапляе ў цела траваедных жывёл, затым — драпежнікаў. Назад элемент вяртаецца ў прыроду пры дыханні жывёл і пасля іх смерці ў выніку гніення. Вуглякіслы газ — прадукт не толькі жыццядзейнасці жывых арганізмаў. Газ утвараецца пры спальванні арганічнага паліва — нафты, прыроднага газу, драўніны, вугалю. Пры трапленні вуглякіслага газу ў атмасферу кругазварот элемента пачынаецца зноў. Мы карыстаемся вугляродам у выглядзе выкапняў, імі мы актыўна «накачваем» атмасферу. Так канцэнтрацыя вуглякіслага газу ў ёй павялічваецца. Гэтая канцэнтрацыя і вымяралася на працягу многіх гадоў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле