Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1995
Выдавец: Касьцёл Сьв.Сымона і Сьв. Алены
Памеры: 342 с.
Катэгорыя: Рэлігія
Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [2143]
Сыгнатура: XI.1.Yav
МАЛІТВА ДА МАЦІ БОЖАЙ БУДСЛАЎСКАЙ ВІТАНА БУДЗЬ, МАЦІ БОЖАЯ БУДСЛАЎСКАЯ, ЗАСТУПНІЦА НАШАГА РОДНАГА КРАЮ, СУЦЯШАЛЬНІЦА СЭРЦАЎ ЗАСМУЧАНЫХ, НАДЗЕЯ НАРОДУ БЕЛАРУСКАГА! 3 Будслаўскай Сьвятыні промнямі Сваёй ласкі і Матчынай апекай Ты атуляла наш гаротны народ і ў цяжкія часы бязьвер’я асьвятляла дарогу духоўнага жыцьця да Свайго Сына Езуса Хрыста. О НАЙСЬВЯЦЕЙШАЯ ПАННА МАРЫЯ! Да Цябе, да Твайго цудадзейнага абраза заўсёды сьпяшаліся нашы бацькі і родныя, шчыра верыўшы, што Ты дапаможаш, і атрымлівалі ласку Тваю, за якую шчыра дзякавалі жывою вераю ў Сына Твайго і любоўю да бліжняга. Ты заўсёды была з імі ў радасьці і смутку, пакутах, душэўным неспакоі і жыцьцёвых цяжкасьцях. Ты лячыла іх раны, настаўляла, як лепей служыць Пану Богу і Айчыне, каб заслужыць ласку вечнага збавеньня.
Каталёг: EEDC