Дата выхаду: 2012
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2012 by Андрэй Федарэнка, © 2020 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Кастрычніцкім вечарам 1983 года ў глухім лесе адной з цэнтральных расійскіх абласцей, дзе размяшчаліся склады Н-скай вайсковай часці (сама часць была ў горадіе, кіламетраў за пятнаццаць), адбывалася чарговая змена каравульных. Калі салдаты новай змены выйшлі з цёплай каравулкі на халодны двор і адзін за адным патэпалі за разводным, з лесу пацягнула сырым восеньскім ветрам. Вецер прабег па іх, абмацаў, астудзіў патыліцы, рукі, раздзьмухнуў крысы шынялёў, бы настырны старшына, які хоча пераканацца, ці ўсе ў яго падначаленых як след, ці не адубеюць яны за гэтыя дзве гадэіны стаяння на пасту. (фрагмент)
Беларускія аўтары: Федарэнка Андрэй
Каталёг: Kamunikat.org