Дата выхаду: 1990
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 1990 by Андрэй Федарэнка, © 2020 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Андрэй Федарэнка, Гісторыя хваробы: Ановесць, апавяданні — Мінск: Мастацкая літаратура, 1990, Першая кніга празаіка.
Перачытаўшы разоў пяць запар, што аж паблыталіся ў галаве рыфмы, Хальчэня падняўся, запаліў цыгарэту і пачаў хадзіць узад-уперад па пакоі, паплёўваючы і збіваючы на падлогу попел. «I ў каго я, цікава, пытаю: «Было ў вас такое, скажыце?» — падумаў ён. — У чытача, ці што? Вядома, што было... Рытарычнае пытанне. А сентыментальнае параўнанне вачэй з васількамі? Ці я ўжо сам да сябе прыдзіраюся?» Каля шафы ён прыстоіў, адчыніў левую і правую палавіны і аглядзеў суседавы штаны клёш на вешалцы, брызентавую рабочую куртку і новыя кеды з беленькімі забарскамі; гэтак жа нетаропка аглядзеў трое сваіх штаноў: ваўняныя ў клеткі, джынсы, вараныя ў белыя плямы, і штаны з мяккае шэрае матэрыі, якая звалася «палавіком»; аглядзеў акуратныя польскія спартоўкі і сінія, з белымі плоскімі падэшвамі, туфлі... Раптам ён пачырванеў, асцярожна прычыніў дзверцы і вярнуўся да ложка. «Цікава, ён хіба не бачыць, што носяць другія... — падумаў ён ужо пра суседа. — Ходзіць такім вахлаком... Незразумела». (фрагмент)
Беларускія аўтары: Федарэнка Андрэй
Каталёг: Kamunikat.org