Лабірынты, 03.02.2020

Лабірынты

Пэн: паміж сякераю і Парыжам

Месца выхаду: Менск-Варшава

Дата выхаду: 2020-02-03

Выдавец: БелсатTV

Выдавецкая сэрыя: Лабірынты

Памеры: 00:35:00

Катэгорыя: Відэа

Copyright © 2009-2020 by Белсат

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.belsat.eu

Жорсткае забойства скалыхнула Віцебск 1 сакавіка 1937 г. У ноч напярэдадні беларуска-габрэйскаму мастаку Юрыю (Юдалю) Пэну перарэзалі нажом горла, а цела скалечылі сякераю. Паводле афіцыйнай версіі, яго забілі сваякі, каб абрабаваць. Але ці толькі прагавітым родзічам было выгаднае забойства мастака? Таямнічыя абставіны смерці настаўніка Марка Шагала высвятляюць у новай серыі «Лабірынтаў». З імем Юрыя Пэна звязаны росквіт мастацкага жыцця ў Віцебску першай паловы XX стагоддзя, дзе ён адкрыў першую ў Беларусі прафесійную мастацкую школу. Сярод ягоных вучняў быў і знакаміты Марк Шагал, з якім Пэн усё жыццё ліставаўся. Шагал не аднойчы запрашаў свайго настаўніка пераехаць у Парыж і забраць увесь свой даробак з сабою. І, падобна, Пэн усур’ёз разглядаў гэткую перспектыву.

www.belsat.eu



Відэа: Лабірынты

Выдаўцы і выдавецтвы: БелсатTV

Выдавецкія сэрыі: Лабірынты

Каталёг: Kamunikat.org