Месца выхаду: Менск-Варшава
Дата выхаду: 2019-02-05
Выдавец: БелсатTV
Выдавецкая сэрыя: Лабірынты
Памеры: 00:35:00
Катэгорыя: Відэа
Copyright © 2009-2020 by Белсат
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.belsat.eu
На што класік беларускай літаратуры гуляў у більярд з блізкім сябрам крывавага Берыі? «Пераможаш – загадвай любое жаданне. А калі прайграеш… загадваць буду я», – сказаў беларускаму паэту Максіму Танку наркам унутраных справаў БССР Лаўрэнцій Цанава, які быў сябрам іншага Лаўрэнція. Таго, чыё імя наводзіла жах на кожнага грамадзяніна СССР. Усе мы вучылі вершы Максіма Танка (сапраўднае імя – Яўген Скурко) у школе. Памятаем, што ў гонар яго названы педагагічны ўніверсітэт і вуліца ў Менску. А ці ведалі вы, што ён, лаўрэат Ленінскіх і Сталінскіх прэміяў, быў замяшаны ў драматычную гісторыю кахання з удзелам найвышэйшых чыноў Савецкага Саюзу?