Шматаў В. Ф., Віннікава М. М., Яніцкая М. М., Лявонава А. К., Ярашэвіч А. А., Варатнікова А. А., Бяляева С. С., Музей старажытнабеларускай культуры

Музей старажытнабеларускай культуры

Шматаў В. Ф., Віннікава М. М., Яніцкая М. М., Лявонава А. К., Ярашэвіч А. А., Варатнікова А. А., Бяляева С. С.

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2004

Рэдактар: Ярашэвіч А. А. - укладальнік

Перакладчык: Казека А. І.

Мастацкі рэдактар: Званароў А. Г.

Выдавец: Беларусь

Памеры: 284 с.

ISBN: 985-01-0509-7

Катэгорыя: Этнаграфія; Культура

Copyright © 2004 by Калектыў аўтараў, А. А. Ярашэвіч - укладанне, А. І. Казека - пераклад на англійскую мову, А. Г. Званароў - мастацкае афармленне

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [4673]

Дадатковая даведка: Навуковы савет: А. І. Лакотка, доктар архітэктуры, доктар гістарычных навук, намеснік дырэктара Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН РБ; В. Ф. Шматаў, доктар мастацтвазнаўства; Б.А. Лазука, кандыдат мастацтвазнаўства, дырэктар Музея старажытнабеларускай культуры; М. М. Віннікава, кандыдат гістарычных навук.

Музей старажытнабеларускай культуры быў створаны рашэннем Бюро Прэзідыума Акадэміі навук БССР 7 ліпеня 1977 г. як навуковы аддзел Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР (ІМЭФ). Вываз помнікаў старажытнабеларускага мастацтва ў Акадэмію навук пачаўся яшчэ ў працэсе падрыхтоўкі матэрыялаў для «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі». Даследаванне тэрыторыі рэспублікі ў 1969 г. пачалося з Брэсцкай вобласці, а менавіта на яе тэрыторыі ў храмах захавалася найбольш ікон і скульптур. Незадоўга перад гэтым прайшла кампанія па масавым закрыцці храмаў, у некаторых з іх яшчэ заставаліся без усялякага дагляду творы царкоўнага мастацтва. На гарышчах і званіцах шэрага дзеючых цэркваў захоўваліся абразы і скульптуры з суседніх зачыненых. Першыя абразы былі дастаўлены ў Мінск у канцы 1969 г. з Брэсцкага раёна і са Століна. (Уступ, фрагмент)

Каталёг: BTH

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)