Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2019-12
Рэдактар: Пятровіч Барыс (Сачанка)
Выдавец: Саюз Беларускіх Пісьменнікаў
Copyright © 2019 by Літаратурная Беларусь
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Аднымі толькі аб’ектыўнымі прычынамі тлумачыць выцясненне мастацкай літаратуры з абсягу нашых зацікаўленняў не выпадае. Хоць чытанне і з’яўляецца заняткам для розуму, усётакі ў большай ступені яно, напэўна, — занятак для душы. Важнаю прыкметаю якога спрадвеку была даходлівасць, уцямнасць. Тая ўцямнасць, якой большасці сучасных мастацкіх твораў, як прозы, так і паэзіі, відавочна бракуе. Нашае захапленне стылёвымі пошукамі, сэнсавая размытасць тэкста, недакладнасць словаўжывання, а то і адсутнасць належнага ўзроўню граматнасці — усё гэта не спрыяе росту папулярнасці кнігі. Гэтаксама, як і часопіса, бальшыня тэкстаў якога часам — відавочная халтура ў выглядзе галаваломак з прэтэнзіяй на запачаткаванне саміх сябе ў якасці адэптаў новага слова ў прыгожым пісьменстве. У свой час трапна выказаўся пра няўцямнасць у словатворчасці Л. Талстой: «Нельга казаць пра твор мастацтва: вы не разумееце яшчэ. Калі не разумеюць, значыць, твор нядобры, бо яго задача ў тым, каб незразумелае зрабіць зразумелым». Наогул, пісьменнік лічыў схільнасць да мудрагелістасці выказвання (пісьма) праяваю душэўнай хваробы аўтара. Гэтаксама і ў страты людской цікавасці да літімпрэзаў маюцца суб’ектыўныя прычыны. Вось адкуль той цікавасці з’явіцца, калі, да прыкладу, добра, як дзесяць адсоткаў выступоўцаў да заяўленых у аўдыторыі выступаў рыхтуюцца належным чынам. Звычайна так: пару-тройку кантычак сунуў чалавек за пазуху — і ўсяе падрыхтоўкі.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Літаратурная Беларусь
Зьмест
Каляда, каляда… Святочны, старажытны дух калядны...
Арлоў Уладзімер, Гарады і мястэчкі нашых прадзедаў
Бердыеў Батыр, Паэзія зніклых
Вайцяшонак Марыя, Вусны партрэт з лятучымі ценямі
Івашчанка Анатоль, Захавацца
Ільючык Мікола, Ленін мост
Няпальская Алена, Падлічваем жанчын…
Сіўко Франц, Сем бочак арыштантаў
Спрынчан Аксана, Пятролюбы
Хадановіч Андрэй, Прывітанне ад духу Раства…