Птушкі і мы, 2 (33) 2018

Птушкі і мы

Часопіс грамадскай аргнізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны"

2 (33) 2018

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2018-09

Рэдактар: Вінчэўскі Аляксандр

Выдавец: ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”

Copyright © 2018 by ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.ptushki.org

Наш часопіс называецца «Птушкі і Мы», але насамрэч прыродаахоўныя пытанні, якімі займаецца АПБ, распасціраюцца значна шырэй, чым толькі птушыны свет. У фокусе ўвагі — уся дзікая прырода Беларусі, захаванне разнастайнасці яе экасістэм, відаў жывёл і раслін. Як адлюстраванне шматграннасці накірункаў, па якіх працуе арганізацыя, зімовы нумар «ПіМ» выйшаў таксама «біяразнастайным». Акрамя птушак на старонках часопіса апынуліся кажаны, ваўкі — тыя нават красуюцца на вокладцы — і ласосі. Але ж не толькі яны! У гэтым выпуску вы знойдзеце плакат «Дзікая прырода на лецішчы» — некалькі парад наконт таго, што рабіць, каб прыцягнуць на свой загарадны ўчастак як мага больш жывых істот. Гэта і казуркі, і вожыкі, і вужы з яшчаркамі. І хоць большасць гэтых рэкамендацый актуальныя для вясны і лета, мы кіраваліся прыказкай, што воз трэба рыхтаваць узімку. Таму і расказваем ужо зараз аб простых спосабах пасяліць разнастайныя віды ў сваім двары. Калі ў гэты нумар уносіліся апошнія штрыхі перад адпраўкай у друк, я мела намер далучыцца да прафесіяналаў і валанцёраў, якія збіраліся ў невялікую экспедыцыю па пошуку гнёздаў вялікага арляца, — дарэчы, птушкі надыходзячага года. І магчымасць стаць часткай цудоўнай каманды, якая будзе лазіць па снегу і вадзе, шукаючы «дамы» чырванакніжнага арла, акрыляла мяне не менш, чым падрыхтоўка часопіса.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Птушкі і мы