Гасцінец, 1 (280) 2020

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

1 (280) 2020

Месца выхаду: Гарадок

Дата выхаду: 2020-01

Рэдактар: Гаравы Леанід

Copyright © 2020 by Гасцінец

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Адсутнасць майстра «Мароз» выставіла на паказ рэальнае становішча дарог каля вуліцы Чкалава і паказала безгаспадарчасць камунальнікаў, бо яны ў занядбаным стане. Для змянення сітуацыі грамадзяне павінны аб’ядноўвацца дзеля вырашэння праблемы дарог у прыватным сектары. Зіма 2020 года б’е усе рэкорды па адсутнасці марозаў, што ператварае яе ў працяглую восень з усімі праблемамі для дарог у прыватным сектары правінцыйных гарадоў,мястэчак і вёсак Беларусі. Мне даводзіцца амаль кожны дзень хадзіць або ездзіць па вуліцы Чкалава да маці і назіраць, як з кожным тыднем пагаршаецца яе становішча. Ямін на ёй становіцца больш, а глыбіна іх павялічваецца. Гэтую дарогу па вуліцы Чкалова даўна пара бы прагрэйдзіраваць, але ж у нас гравійнае пакрыццё грэйдзіруюць мо калі «выбары» або людзі пачынаюць скардзіцца. З вуліцы Чкалава дарогі вядуць і на суседнія вуліцы названыя ў гонар вызваліцеляў Малышава, Бумагіна. Гэтыя вуліцы таксама ў занядбаным стане. І нікому з адказных чыноўнікаў за гэтыя дарогі не сорамна перад вызваліцелямі, што і праз 75 гадоў вуліцы ў вызваленым Гарадку ў прыватным сектары не на шмат лепш, чым у час вайны. Праўда на Бумагіна стан дарогі крыху лепш, бо хтосьці арганізаваў тут грэдзіраванне і пасля «выбараў». Але ў самым занядбаным становішчы вуліца Меліяратыўная: такое адчуванне, што там меліярацыя не завяршылася і зараз. З самага пачатку яе для аўтамабілістаў створана сапраўдная паласа перашкодаў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Гасцінец

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле