Дзвінскі ўзгорак, 18 (105) 2019

Дзвінскі ўзгорак

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

18 (105) 2019

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2019-11

Рэдактар: Смолікаў Канстанцін

Copyright © 2019 by Дзвінскі ўзгорак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

16 сьнежня ў «Эўрапейскім клюбе» Віцебска прайшла сустрэча віцебскіх праваабаронцаў і назіральнікаў з прадстаўніцай сакратарыяту кампаніі «Права выбару» Вольгай Быкоўскай. Удзельнікі падзяліліся сваімі высновамі аб парлямэнцкай кампаніі ды выказалі прапановы на будучыню. «Улада не гатовая змагацца законнымі мэтадамі» Пачалі з фармаваньня выбарчых камісій. Вольга Быкоўская адзначыла, што пры адсутнасьці зьменаў у заканадаўстве спадзявацца на паўнавартаснае улучэньне апазыцыйных кандыдатаў у іх склад не выпадала. У Віцебскай вобласьці сябрамі камісій сталі адзінкі. Падчас агітацыйнай кампаніі таксама было нямала перашкодаў для незалежных кандыдатаў: зьняцьце з рэгістрацыі з надуманых прычынаў, зрыў выступаў па тэлебачаньні. Улада асабліва палохалася заклікаў да імпічмэнту Лукашэнкі. «Любыя згадкі пра Беларусь без Лукашэнкі выклікалі неверагодную рэакцыю. Выступ кандыдата ў дэпутаты Ўладімера Няпомняшчых з Гомля зьнялі толькі з прычыны яго заклікаў да зьмены ўлады праз імпічмэнт. Гэта сьведчыць пра тое, што ўлада не гатовая змагацца са сваімі апанэнтамі законнымі мэтадамі. Але ж ад апазыцыі натуральна чакаць заклікаў да зьмены ўлады! Імпічмэнт – гэта нармальны і законны варыянт», – казала Вольга Быкоўская. Паводле яе, на стадыі назіраньня пераважная колькасьць назіральнікаў, выдаленых з участкаў, былі сябрамі кампаніі «Права выбару». Іх назіраньне было актыўным і эфэктыўным. Яны фіксавалі парушэньні, таму кіраўніцтва камісій рэагавала жорстка.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Дзвінскі ўзгорак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле