Месца выхаду: Менск-Варшава
Дата выхаду: 2019-12-03
Выдавец: БелсатTV
Выдавецкая сэрыя: Беларускі свет
Памеры: 00:15:00
Катэгорыя: Відэа
Copyright © 2009-2019 by Белсат
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.belsat.eu
«Ласкава называю яе “мая келля”», – жартуе айцец Аляксандр Явароўскі, паказваючы кабіну сваёй фуры карэспандэнту праграмы «Беларускі свет». Звычайны дзень праваслаўнага святара распачынаецца ў панядзелак а 4-й раніцы. З панядзелку да пятніцы ён – кіроўца фуры, якая развозіць па Еўропе люксавыя легкавыя аўтамабілі. А па выходных вядзе набажэнствы ў прыходзе бельгійскага гораду Лёвэн, за 30 км ад дому. Прыход ён заснаваў 15 год таму з благаславення архіепіскапа Брусельскага і Бельгійскага Сімана. У першую чаргу, для бельгійцаў, якія сталі праваслаўнымі і хочуць маліцца на роднай, нідэрландскай мове. Але таксама для студэнтаў – яны прыязджаюць вучыцца ў Лёвэн з усяго свету, – а таксама для жыхароў былога СССР, якія знайшлі тут свой другі дом.
Відэа: Беларускі свет
Выдаўцы і выдавецтвы: БелсатTV
Выдавецкія сэрыі: Беларускі свет
Каталёг: Kamunikat.org