Літаратурная Беларусь, 11 (159) 2019

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

11 (159) 2019

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2019-11

Рэдактар: Пятровіч Барыс (Сачанка)

Выдавец: Саюз Беларускіх Пісьменнікаў

Copyright © 2019 by Літаратурная Беларусь

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

PLR (Public Lending Right) — кароткая абрэвіятура, вядомая кожнаму пісьменніку ў краінах Еўрапейскага Саюза. Яе можна перакласці так: права на ганарар аўтарам за бясплатнае выкарыстанне іх матэрыялаў/твораў у публічных установах. Дзейнічае права наступным чынам: чытач прыходзіць у бібліятэку, замаўляе кнігу, а дзяржава выплачвае пісьменніку-аўтару за гэта грошы. Выплаты залежаць ад таго, як часта бралі кнігу. Для аўтара ў любой краіне свету рэалізацыя гэтага права вельмі важнае, паколькі дазваляе атрымліваць фінансавую дапамогу для далейшай творчасці. Права на ганарар за кнігі, што знаходзяцца ў публічным бясплатным карыстанні, не ўзнікла само па сабе — гэта вынік доўгага працэсу, і канешне ж, барацьбы аўтараў за свае правы. Так, Марын Дафі, пісьменніца, якая цягам 20 гадоў змагалася за гэтае права ў Брытаніі (яно было прынятае ў 1979 годзе), характарызуе PLR наступным чынам: «У першую чаргу PLR падтрымлівае прынцып «няма карыстання без аплаты», што ляжыць у аснове канцэпцыі «справядлівай ці заслужанай узнагароды», якая ў сваю чаргу распаўсюджваецца на ксеракапіраванне і лічбавы распаўсюд. Гэтая канцэпцыя абапіраецца на Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека, згодна з ёю мы маем права атрымліваць прыбытак ад любой эксплуатацыі нашай працы. Калі сцвярджаецца, што гэта перашкаджае іншаму агульначалавечаму праву — доступу да ведаў ды культуры — наш адказ просты: дзеянне гэтага прынцыпу дазваляе нам ствараць кнігі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Літаратурная Беларусь

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Зьмест

Вайна з Вуніяй

Арлоў Уладзімер, Геній Адама Міцкевіча

Барысюк Васіль, Вечар Айчыны

Бычкоўскі Алесь, Спадкапрыемца

Глобус Адам, Вызначэнне сябе

Дубянецкі Эдуард, Афарызмы

Кеда Альжбета, Усё таемнае… З цыкла «Яны і яна»

Мароз Мікалай, Развітанне з мяжой

Няпальская Алена, Права на ганарар

Осіпава Валянціна, Копіі паэтаў. Літаратурныя вобразы

Саматой Ірына, «У слове нараджаецца паэт…» Да 80-годдзя з дня нараджэння Анатоля Канапелькі

Сількова Людміла, Бэтмэн супраць Быкава: масавае і элітарнае