Народная Воля, 97 (4452) 2019

Народная Воля

97 (4452) 2019

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2019-12-10

Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф

Выдавец: УК Народная Воля

Copyright © 2019 by Народная воля

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У Тбілісі завяршылася Восьмая сесія Парламенцкай асамблеі “Усходняга партнёрства” (Еўранест). Падчас сесіі адбылося пасяджэнне рабочай групы па Беларусі, на якім абмеркавалі бягучую палітычную сітуацыю ў краіне і вынікі парламенцкай кампаніі. У Грузіі Беларусь прадстаўлялі Анатоль Лябедзька, Алена Анісім, Віталь Рымашэўскі, Аляксей Янукевіч і іншыя апазіцыйныя палітыкі. «Гэта было першае пасяджэнне Еўранеста пасля парламенцкіх выбараў у Беларусі, і менавіта ацэнка іх стала важным пунктам абмеркаванняў, – адзначаюць палітыкі, якія бралі ўдзел у сесіі Еўранеста. – Вынікі назірання за выбарамі ў многім сведчаць, што новы склад Палаты прадстаўнікоў сфарміраваны, можна сказаць, адміністрацыйным чынам, а таму і парламент не можа лічыцца легітымным выразнікам волі беларускага народа. З гэтай нагоды дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання не могуць заняць прызначаныя для Беларусі крэслы ў Парламенцкай асамблеі “Усходняга партнёрства”. “Еўрапейскія палітыкі расчараваны вынікамі парламенцкай кампаніі ў Беларусі, – выказвае Анатоль Лябедзька свае думкі пасля паездкі ў Тбілісі. – Ёсць верагоднасць, што будзе распачата дыскусія аб неабходнасці ўвядзення кропкавых санкцый у адносінах да тых, хто непасрэдна ўдзельнічаў у фальсіфікацыях. Праўда, у Бруселя адсутнічае адзінае, узгодненае пасланне афіцыйнаму Мінску.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Народная Воля

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле