Слонімскі край, 12 (46) 2019

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

12 (46) 2019

Месца выхаду: Слонім

Дата выхаду: 2019-11

Рэдактар: Ёрш Сяргей (рэдактар нумару), Чыгрын Сяргей

Выдавец: Copyright © 2019 by Слонімскі край

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Фотаздымкі Слоніма, зробленыя ў гады Першай сусветнай вайны, працягваюць з’яўляцца на інтэрнэт-аукцыёнах. Нядаўна жыхар бельгійскага Гента прадаваў іх на ebay.com аж некалькі дзесяткаў! У апісанні пазначана, што гэта Слонім і наваколле. Многія аб’екты пазнавальныя, як былыя касцёл і кляштар бернардзінцаў (цяперашні Свята-Троіцкі сабор і будынак інтэрнату), касцёл св. Андрэя, Гандлёвая плошча, Гандлёвыя рады, канал Агінскага. Фатограф зафіксаваў не толькі нямецкіх салдат, але і слонімцаў — гараджан і вяскоўцаў. Яны працуюць, гандлююць, проста пазіруюць перад аб’ектывам камеры. Фатограф здымаў не толькі ў цэнтры горада, але і на ўскраінах. На фота ёсць маленькія драўляныя жылыя дамы, разнастайныя гандлёвыя кропкі, тагачасны аўтатранспарт. На жаль, гісторыя гэтай калекцыі невядомая. Магчыма, яна ўваходзіла ў альбом вайскоўца, які служыў у Слоніме і захаваў здымкі, як памятку.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Слонімскі край

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле