Беларусы ў свеце, 10 (209) 2019

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

10 (209) 2019

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2019-10

Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская

Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Copyright © 2019 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

13 кастрычніка адбылося святкаванне 70-­х угодкаў БеларускаАмерыканскага Задзіночання, найстарэйшай арганізацыі беларускай дыяспары ў Амерыцы. Ужо 70 гадоў сябры БАЗА годна прадстаўляюць беларускі народ у Амерыцы, захоўваюць і ўзбагачаюць сваю нацыянальную культуру, падтрымліваюць беларусаў на Бацькаўшчыне. Беларуска­Амерыканскае Задзіночанне было ўтворанае паваеннай хваляй беларускай эміграцыі 31 ліпеня 1947 года. Асноўнымі мэтамі было захаванне нацыянальнай ідэнтычнасці, уплыў на амерыканскіх палітыкаў з мэтай спрыяння дасягненню незалежнасці Беларусі, змаганне за дэмакратыю і правы чалавека на Бацькаўшчыне. За сем дзесяцігоддзяў актывісты БАЗА правялі сотні культурніцкіх мерапрыемстваў і палітычных акцый, некалькі дзесяцігоддзяў арганізацыя выдае газету “БЕЛАРУС“ Святкаванне юбілею прайшло ў беларускім цэнтры пры саборы Св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне (НьюЁрк). Сябры БАЗА з’ехаліся з розных штатаў Амерыкі, дзе месцяцца аддзелы арганізацыі – Нью­Ёрк, НьюДжэрсі, Пенсільванія, Вашынгтон (акруга Калумбія), Фларыда – каб разам адсвяткаваць юбілей задзіночання. У святочнай праграме былі віншавальныя прамовы ад дзейнай старшыні Галоўнай управы БАЗА Наталлі Федарэнка, і ад старшыняў аддзелаў, якія змаглі асабіста далучыцца да святкавання: Юрка Азарка (аддзел Нью­Джэрсі), Сяргей Кудзеліч (аддзел Нью­Ёрк), Андрэй Пушкароў (аддзел у Паўднёвай Фларыдзе).

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле