Новы Час, 47 (658) 2019

Новы Час

47 (658) 2019

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2019-12-20

Рэдактар: Колб Аксана

Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Як вядома, 16 снежня Deutsche Welle апублікавала відэа, у якім Юрый Гараўскі, які назваўся байцом спецыяльнага атраду хуткага рэагавання (САХР), распавёў, як удзельнічаў у выкраданні і забойстве апанентаў Аляксандра Лукашэнкі 20 гадоў таму. Тады ў Беларусі зніклі апазіцыянеры Юрый Захаранка, Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі. Таксама быў апублікаваны тэкст падрабязнага інтэрв’ю з Гараўскім. Гараўскі сцвярджае, што апазіцыянераў выкралі і забілі байцы спецатрада хуткага рэагавання (САХР) унутраных войскаў МУС Беларусі. Сярод гэтых байцоў быў і сам Юрый Гараўскі. Загад пра затрыманне байцам аддаваў стваральнік САХР падпалкоўнік Дзмітрый Паўлічэнка. Ён жа, як заяўляе Гараўскі, і застрэліў палітыкаў і бізнесоўца. «Усе загады аддаваліся ў вуснай форме. Ніякіх пісьмовых пацверджанняў, відэазапісаў, пратаколаў — нічога такога няма», — кажа Гараўскі. Гараўскі сцвярджае, што можа расказаць усё, што яму вядома, пад прысягай у судзе. Пры гэтым у адказах Гараўскага на некаторыя пытанні DW адчувалася недаказанасць. Так, не да канца зразумела, як менавіта яму ўдалося збегчы з Беларусі, чым ён займаўся пасля звальнення з САХР. Аднак DW адзначае, што Юрый Гараўскі прадаставіў ім арыгіналы і копіі дакументаў, якія пацвярджаюць яго асобу і гісторыю.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле