Miejsce wydania: Слонім
Data wydania: 2019-11
Redaktor: Ёрш Сяргей (рэдактар нумару), Чыгрын Сяргей
Wydawca: Copyright © 2019 by Слонімскі край
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
6 лістапада ў Слоніме па вуліцы Васі Крайняга (гістарычныя назвы — Спаская, Бернардынская, Банкавая) урачыста, у прысутнасці кіраўніцтва горада, адкрылі помнік дзяржаўнаму дзеячу ВКЛ і Рэчы Паспалітай Міхалу Казіміру Агінскаму. На свае сродкі яго вырабіла прыватная фірма “Гранві” Уладзіміра Вількіцкага, ініцыятар — грамадскае аб’яднанне “СлонімКаналАгінскага ” (кіраўнік — Іван Вадэйка). Надпіс на помніку выкананы па-беларуску: “Міхал Казімір Агінскі (1728 — 1800), стараста слонімскі, кампазітар, паэт, мецэнат”. У публікацыях пра Агінскага згадваюцца дзве даты яго нараджэння — 1728 і 1730 гады. Ініцыятары ўсталявання помніка слушна выбралі першую, бо якраз яе выкарыстоўвае даследчык жыцця і дзейнасці Міхала Казіміра Анджэй Цеханавецкі.* Слонімскую эканомію Міхал Казімір Агінскі атрымаў у 1761-м пасля шлюбу з удавой падканцлера ВКЛ Антона Міхала Сапегі Аляксандрай Сапега (Чартарыскай). Аднак наш горад стаў яго сталай рэзідэнцыяй толькі ў 1770-я. Цеханавецкі падкрэслівае, што “Агінскі пераняў даўно абжыты маёнтак, які ўнёс ужо пэўны ўклад у культуру, а не зусім пустое месца”.** Што зрабіў стараста Агінскі для Слоніма? На яго загад у горадзе рамантаваліся вуліцы, масты, будаваліся дамы (захавалася былая аўстэрыя на цяперашняй Савецкай вуліцы), мануфактуры, існавала друкарня, адно з рэчышчаў Шчары стала каналам.
Katalog: Kamunikat.org
Periodyki: Слонімскі край