Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2019-10
Рэдактар: Пятровіч Барыс (Сачанка)
Выдавец: Саюз Беларускіх Пісьменнікаў
Copyright © 2019 by Літаратурная Беларусь
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
10 гадоў таму Еўрапейскі Саюз заснаваў прэмію па літаратуры — каб папулярызаваць на міжнародным узроўні не надта вядомых, але таленавітых аўтараў з розных краін Еўропы. Намінантам прэміі можа стаць аўтар, які мае не менш за дзве, але не больш за чатыры выдадзеныя арыгінальныя кнігі. Каардынуе прэмію адмысловы кансорцыум, які стварае нацыянальныя журы і арганізуе цырымонію ўзнагароджвання. Адметна, што конкурс можа ісці ажно цягам трох гадоў. Першы цыкл быў у 2009–2011 гадах, трэці скончыўся ў 2017-м. А ў 2019 годзе пачаўся новы цыкл, які завяршыцца ў 2021-м. Кожны год каля 15-ці еўрапейскіх краін абіраюцца да ўдзелу ў конкурсе, пасля зацвярджаецца склад нацыянальных журы, бо ў кожнай краіне яно сваё. Ну а чальцы журы ўжо вызначаюць пераможцу. У конкурсе маюць права ўдзельнічаць не толькі краіны-сябры ЕС, але і іншыя краіны Еўропы, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі праграмы «Крэатыўная Еўропа», — агулам 41 краіна. Лаўрэаты атрымліваюць грашовую прэмію ў памеры 5000 еўра і падтрымку ў выглядзе перакладаў сваёй кнігі, а таксама яе прамоцыю на міжнародным узроўні. Сёлета ў конкурсе перамаглі творцы з наступных краін: Аўстрыя, Венгрыя, Вялікабрытанія, Грузія, Грэцыя, Ірландыя, Італія, Літва, Польшча, Румынія, Славакія, Украіна, Фінляндыя і Францыя. Пазнаёмімся з нацыянальнымі пераможцамі Еўрапейскай прэміі ды іх творчасцю. Аўстрыя. Гэтую краіну прадстаўляе Лаўра Фройдэнтхалер. Лаўра нарадзілася ў 1984 годзе ў Зальцбургу, вывучала нямецкую мову і літаратуразнаўства, філасофію, займалася гендарнымі даследаваннямі.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Літаратурная Беларусь
Зьмест
Арлоў Уладзімір, Полацкая Акадэмія
Бічэль Данута, «Ён не самотны…» Данута БІЧЭЛЬ пра Алеся ЧОБАТА
Бондар-Галавач Наталля, Вечны свет
Ігнатавічус Эвалдас, Алесь Разанаў: галасы з Літвы
Няпальская Алена, Самота, атлусценне і сяброўства… Пра што пішуць лаўрэаты Еўрапейскай прэміі па літаратуры
Пятровіч Барыс, Яблыкі па́даюць
Сіманёнак Людміла, Промні святла
Такарчук Вольга, Ігра на некалькiх барабанах. Апавяданне