Свабода (Тут і цяпер), 49/2007

Свабода (Тут і цяпер)

Беларуская газета

49/2007

Дата выхаду: 2007-12-20

Рэдактар: Уласаў А.

Выдавец: ТАА Тут і цяпер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: http://vilnia.com

Дзяржава скасавала льготы Калі вельмі папрасіць – яна падкіне пару тысяч рублёў у дапамОГУ 17 снежня многія беларусы атрымалі навагодні падарунак - пачаў дзейнічаць закон “Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорыяў грамадзян”. Больш слушна было б яго назваць законам аб пазбаўленні льготаў. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў сёлета 14 чэрвеня. Намесніца кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Наталля Пяткевіч тады адразу папярэдзіла: усенароднага абмеркавання не будзе. Народ не асабліва абурыўся. На дэманстрацыю выйшлі (дакладней сказаць - выехалі) толькі інваліды-вазочнікі, якіх спрабавала разагнаць міліцыя, але ўрэшце іх прынялі ў прыёмнай адміністрацыі. Акурат гэтай катэгорыі інвалідаў ільготы ў асноўным пакінуць. Дзе-нідзе праводзілі акцыі пратэсту студэнты, страйкавалі донары. У лістападзе прайшла акцыя пратэсту апазіцыі пад назвай “Сацыяльны марш”. Марш сабраў не больш за паутары тысячы чалавек.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле