Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2004
Выдавец: Праваабарончы Цэнтр Вясна
Катэгорыя: Палітыка; Правы чалавека; Грамадзтва
Copyright © 2004 by Праваабарончы Цэнтр Вясна
Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [3383]
2003 год у Беларусі быў адзначаны зьменай сітуацыі з правамі чалавека ў горшы бок. Не адбылося паляпшэньня агульнага становішча з захаваньнем правоў чалавека, а ў адносінах да выкананьня асобных правоў яно значна пагоршылася. Непавага і пастаянныя парушэньні асноўных канстытуцыйных правоў грамадзянаў сталі непазьбежным і неадменным фактарам у беларускай рэчаіснасьці. У 2003 годзе беларускія ўлады ўжо не хавалі свайго імкненьня максімальна абмежаваць свабоду слова, свабоду асацыяцыяў, рэлігійныя свабоды і правы чалавека ўвогуле. Гэткія памкненьні кіруючага рэжыму былі агучаныя публічна, а таксама адкрыта і сьвядома зробленыя адным са стратэгічных элементаў пазіцыі дзяржаўных органаў. Галоўнай праявай гэтага стала фармаваньне і прымусовае навязваньне грамадзянам краіны дзяржаўнай ідэалогіі. Нават калі не браць пад увагу пытаньне пра зьмест гэтай ідэалогіі, то і сама наяўнасьць сьветапогляду, які абвяшчаецца дзяржаўным, абавязковым для ўсіх грамадзянаў краіны, які гвалтоўна навязваецца праз сродкі прапаганды і навучальныя ўстановы, за адыход ад якога накладаюцца карныя санкцыі гэтая зьява, несумяшчальная з фундаментальным правам чалавека мець уласнае меркаваньне. Такім чынам, дзяржаўная палітыка кіруючых ўладаў скіраваная на стварэньне ідэалагічнага абгрунтаваньня дзеля сістэмнай барацьбы з грамадзянскімі свабодамі ў Беларусі. (Уступ, фрагмент)
Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна
Каталёг: EEDC