Лексічны атлас беларускіх народных гаворак, T. 3

Лексічны атлас беларускіх народных гаворак

Чалавек

Том: 3

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1996

Рэдактар: Мацкевіч Ю. Ф., Яшкін І. Я.

Рэдакцыйная калегія: Клімчук Ф. Д. і інш.

Выдавец: Інстытут мовазнаўства АНБ, Фонд фундаментальных даследванняў РБ, Міністэрства Архітэктуры і Будаўніцтва РБ

Катэгорыя: Этнаграфія; Гісторыя; Беларуская мова; Культура; Мэтадычная літаратура; Слоўнікі

Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: EEDC — [554]

Сыгнатура: IX.Lie

Трэці том «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» грунтуецца на тых жа метадалагічных прынцыпах, што і папярэднія тамы. Ен уключае 293 лінгвістычныя карты, на якіх паказана тэрытарыяльнае пашырэнне лексікі мясцовых гаворак Беларусі, якая датычыцца асобы чалавека, яго побыту і заняткаў. Сюды адносяцца назвы частак цела чалавека, словы, якія характарызуюць яго знешні выгляд, характар, назвы хвароб, прадметаў і паняццяў асабістай гігіены, тэрміналогія роднасці і сваяцтва, моўных зносін, гандлю, абраднасці, маёмасных адносін і інш. На пераважнай большасці картаў паказваюцца адносіны паміж рознымі тоеснымі па значэнні назвамі па сваім пашырэнні і раскрываюцца іх адносіны па ўтварэнні, а таксама нерэгулярныя фанетычныя і акцэнталагічныя адрозненні паміж імі. Шэраг картаў прысвечаны раскрыццю семантычнай неаднастайнасці слоў у гаворках. Разлічаны атлас на моваведаў, этнографаў, фалькларыстаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх тых, хто цікавіцца роднай мовай.

Каталёг: EEDC

Толькі ў бібліятэцы Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру (папяровы асобнік)