Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2007-11
Выдавец: Праваабарончы Цэнтр Вясна
Copyright © 2007 Праваабарончы Цэнтр Вясна
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Выходзіць два разы на месяц на беларускай і рускай мовах; Наклад 299 асабнікаў; Пры перадруку спасылка на бюлетэнь абавязковая; Адрас рэдакцыі: 220012 Менск, а/с 9 http://spring96.org/ Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Праваабарончага Цэнтру Вясна
Зьміцер Дашкевіч: супраць сяброў сьведчыць не магу... Зьміцер Дашкевіч адбывае паўтарагадовае зьняволеньне ў шклоўскай папраўчай калоніі. Ён быў асуджаны 1 лістапада 2006 годуза ўдзел унезарэгістраванай арганізацыі. Летам 2007 году Зьміцер катэгарычна адмовіўся даваць паказаньні супраць сваіх сяброў з Маладога фронту, прыватнасьці супраць Івана Шылы. За гэта яго абвінавацілі ў парушэньні артыкулу 402 КК «Адмова альбо ўхі¬леньне сьведкі ад даваньня паказаньняў». Паводле гэтага артыкулу Дашкевіч мог атрымаць дадаткова яшчэ паўгодутурмы. Суд над Зьмітрам Даш¬кевічам пачаўся 6 лістапада ў Шклове. Да сьценаў калоніі падтрымаць Зьмітра прыйшло каля пяцідзесяці чалавек. Вячаслава Дашкевіча, бацьку Зьмітра, на судовы працэс не пусьцілі. Начальнік калоніі Валеры Ільюшэнка паведаміў В. Дашкевічу, што з Дэпартаментувыкананьня пакараньняў Міністэрства ўнутраных справаў прыйшоў загад дапусьціць на суд толькі ўдзельнікаў працэсу, а тамупрысутнасьць усіх іншых – немэтазгодная.