Новы Час, 34/2007

Новы Час

масава-палітычная газэта

34/2007

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2007-11-26

Рэдактар: Анісім Алена, Кароль Аляксей

Выдавец: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў

Выдавецтва/ друкарня: УП Плутос-Маркет, Мінск

Copyright © 2007 by Новы Час

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Выдаецца з сакавiка 2002 г.; Заснавальнік: Мінская гарадская арганізацыя ГА ТБМ імя Ф.Скарыны; Пасведчанне аб рэгістрацыі № 1798 ад 25 сакавіка 2002; Адрас: 220005, г. Мінск, вул. Румянцава, 13. Тэл.: 288–23–52; Рэдакцыя можа друкаваць артыкулы дзеля палемікі, не падзяляючы пазіцыі аўтараў; Пры выкарыстанні матэрыялаў газеты спасылка на „Новы Час” абавязковая; Рукапісы рэдакцыя не вяртае і не рэцэнзуе мастацкія творы; Чытацкая пошта публікуецца паводле рэдакцыйных меркаванняў. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Аляксандр Казулін як фактар беларускай палітыкі Вось ужо другі свой дзень нараджэння Аляксандр Казулін сустракае за калючым дротам калоніі «Віцьба–3». Другі з 52-х. Наперадзе яшчэ чатыры гады зняволення. За што і чаму? Змірымся і змаўчым? Ці прыкладзем усе намаганні дзеля яго вызвалення? Яго і ўсіх палітычных вязняў. Гэта не толькі барацьба за лёс чалавека. Гэта, па вялікаму рахунку, барацьба за лёс Беларусі. Выпадак Аляксандра Казуліна — не выключны. Так ужо не раз бывала ў гісторыі, калі адносінамі грамадства на несправядлівыя палітычныя прысуды вызначаўся яго маральны стан і ў многім яго будучыня. Справа Сако і Ванцэці. Справа Дрэйфуса. Справа Нельсана Мандэлы. Справа Марціна Лютэра Кінга. Справа Вацлава Гавела. Нават тады, калі прагрэсіўная грамадскасць прайграе першы тур барацьбы за адмену несправядлівага прысуду, яе гуманістычны і дэмакратычны ўплыў застаецца ў масавай свядомасці і ў многім вызначае далейшы ход падзей. Гэтак жа, гісторыя дае нямала прыкладаў, калі зняволеныя палітыкі з турэмных камер пераходзілі ў міністэрскія і нават прэзідэнцкія кабінеты.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле