Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2019
Выдавец: Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org
Выдавецкая сэрыя: Расстраляная літаратура
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2019 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Упершыню — час. «Полымя», 1924, № 4. Друкуецца паводле выд.: Зарэцкі Міхась. Збор твораў: у 4 т. Т. 1. Мінск, 1989.
Пісьменнік Міхась Зарэцкі (сапр. Касянкоў) нарадзіўся 20 лістапада 1901 года ў сяле Высокі Гарадзец Талачынскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і дзяка. Рашуча выступаў супраць прыніжэння нацыянальнай культуры, калі пад выглядам збліжэння з рускай зневажаліся лепшыя нацыянальныя традыцыі, мала ставілася ў тэатрах беларускіх п’ес, амаль не здымаліся беларускія кінафільмы. Зусім не даспадобы было ўладам, калі пісьменнік узяўся за распрацоўку далёкага гістарычнага мінулага Беларусі. Была перапынена публікацыя ў «Полымі» яго гістарычнага рамана «Крывічы». Супраць М. Зарэцкага пасыпаліся палітычныя абвінавачанні, яго творчасць аб’явілі нацыяналістычнай, антысавецкай. 3 лістапада 1936 года пісьменнік быў арыштаваны органамі НКУС, а 29 кастрычніка 1937 года расстраляны. Было яму тады ўсяго 35 гадоў.
   Увесь твор у адным файле
Выдаўцы і выдавецтвы: Kamunikat.org
Каталёг: Kamunikat.org