Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2019
Выдавец: Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org
Выдавецкая сэрыя: Расстраляная літаратура
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2019 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Упершыню — час. «Вольны сцяг», 1921, № 1. Друкуецца паводле выд.: Беларуская літаратура. Проза 20-х гадоў. Хрэстаматыя. Мінск, 1996.
Паэт, празаік, драматург, грамадскі дзеяч Міхась Чарот (сапр. Кудзелька) нарадзіўся 7 лістапада 1896 года ў вёсцы Крыніца (каля Рудзенска) Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер Пухавіцкі раён Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і. 23 студзеня 1937 года яго арыштавалі органы НКУС. Абвінаваўчае заключэнне зацвярджаў наркам унутраных спраў БССР Б. Берман. Выязная сесія закрытага судовага пасяджэння ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР прыгаварыла М. Чарота да вышэйшай меры пакарання. 29 кастрычніка 1937 года самы славуты пралетарскі паэт Беларусі быў расстраляны на 41-м годзе жыцця.
 
 Увесь твор у адным файле
Выдаўцы і выдавецтвы: Kamunikat.org
Каталёг: Kamunikat.org