Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2019
Выдавец: Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org
Выдавецкая сэрыя: Расстраляная літаратура
Катэгорыя: Гісторыя; Палітыка; Крыніцы
Copyright © 2019 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Упершыню — газ. «Наша ніва», 3 лістапада 1911 г. Друкуецца паводле выд.: Луцкевіч Антон. Выбраныя творы. Мінск, 2006
Па ўз’яднанні Заходняй Беларусі з БССР А. Луцкевіч выступіў у Вільні на сходзе культурна-асветных работнікаў з заклікам да адраджэння беларускай школы, усёй нашай культуры і мовы. Рэакцыі доўга чакаць не давялося: 30 верасня 1939 года ён быў арыштаваны органамі НКУС і этапіраваны з Вільні ў Мінск, а потым у Маскву, дзе Асобая нарада пры НКДБ СССР засудзіла яго на 8 гадоў зняволення ў канцлагерах. 23 сакавіка 1942 года сэрца слаўнага сына беларускага народа не вытрымала нечалавечых здзекаў энкавэдыстаў на этапе. Смерць напаткала яго на перасыльным пункце ў Аткарску Саратаўскай вобласці.
   Увесь твор у адным файле