Publication Place: Беласток
Publication Date: 2019
Publisher: Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org
Book Series: Расстраляная літаратура
Category: History; Belles-Lettres; Politics; Society; Sources
Copyright © 2019 by Kamunikat.org - ePub
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Supplementary Data: Упершыню — газ. «Беларускі голас», 2 красавіка 1942 г. Друкуецца паводле выд.: Аляхновіч Францішак. Выбраныя творы. Мінск, 2005.
Аляхновіч Францішак, як савецкі грамадзянін, быў арыштаваны 1 студзеня 1927 г. ў Віцебску і дастаўлены ў Мінск. Дапытваў Ф. Аляхновіча сам Апанскі, прышывалі яму прыналежнасць да контррэвалюцыйнай арганізацыі, якая «дзейнічала ў накірунку дапамогі міжнароднай буржуазіі з мэтай змагання з вызваленскім рухам працоўных Заходняй Беларусі». I асудзілі гэтага выдатнага дзеяча нацыянальна-культурнага адраджэння, таленавітага драматурга на 10 гадоў канцлагера і саслалі ў самы жудасны на той час лагер — Салаўкі. На Салаўках Ф. Аляхновіч мог бы і загінуць, але праз 7 гадоў яго абмянялі на Б. Тарашкевіча, выдатнага беларускага дзеяча, які сядзеў у польскай турме. Дома ў Вільні, нягледзячы на папярэджанне пры абмене «о неразглашении», Ф. Аляхновіч напісаў сваю славутую кнігу пра салавецкі канцлагер «У капцюрох ГПУ», з якой свет даведаўся праўду пра СССР. Гэтага пісьменніку не даравалі. У 1944 г. ён быў застрэлены, як мяркуюць, агентамі НКУС у сваёй віленскай кватэры ў 60-гадовым узросце.
 
 Увесь твор у адным файле