Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2019
Выдавец: Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org
Выдавецкая сэрыя: Расстраляная літаратура
Катэгорыя: Гісторыя; Крыніцы
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Тэкст падпісаны Суліма. Друкуецца паводле: Заходняя Беларусь. Вільня. Кн. 1. 1924. С. 9–70.
Філосаф, публіцыст, паэт, празаік, літаратуразнавец, культурна-грамадскі дзеяч Уладзімір Самойла нарадзіўся 17 (29) студзеня 1878 года ў Мінску. Бацька — Іван Іванавіч Самойла — быў дырэктарам Мінскага рэальнага вучылішча, кіраўніком Таварыства прыгожых мастацтваў у Мінску. У. Самойла першапачатковую адукацыю набыў у Мінску. Далей вучыўся ў Маскоўскім, а потым у Пецярбургскім універсітэтах. Вывучыў сем розных моў. На пецярбургскі перыяд прыпадае час станаўлення сувязяў У. Самойлы з беларускім культурна-грамадскім рухам. Асабістыя кантакты з многімі прадстаўнікамі беларускай творчай інтэлігенцыі спрыялі росту яго нацыянальнай самасвядомасці. Праз мінскую газету «Голос провинции» (22.12.1906) ён шчыра вітаў заснаванне ў Пецярбургу кнігавыдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша ваконца», падкрэсліваючы яе вялікія перспектывы ў справе беларускага нацыянальнага адраджэння. У. Самойла адзін з заснавальнікаў кніжнага таварыства «Мінчук» (1906), якое ў канцы 1907 года рыхтавала да друку купалаўскую «Жалейку». З 1918 года жыў у Вільні, працаваў выкладчыкам у розных навучальных установах, актыўна супрацоўнічаў з беларускімі, польскімі, рускімі і нямецкімі перыядычнымі выданнямі.
   Увесь твор у адным файле
Выдаўцы і выдавецтвы: Kamunikat.org
Каталёг: Kamunikat.org