Слонімскі край, 10 (44) 2019

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

10 (44) 2019

Месца выхаду: Слонім

Дата выхаду: 2019-10

Рэдактар: Ёрш Сяргей (рэдактар нумару), Чыгрын Сяргей

Выдавец: Copyright © 2019 by Слонімскі край

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Гэты здымак фатограф Язэп Шыманчык зрабіў у 1943 годзе падчас нямецкай акупацыі. На ім бачым частку будынка былой ратушы (цяпер у ім бібліятэка). Звяртае на сябе ўвагу вялікае акно на першым паверсе каля ўваходу. З’явілася яно ў міжваенны час і відавочна псавала выгляд фасаду. Не дзіўна, што ў пасляваенныя гады яго зноў перарабілі. Гэты факт — штрышок да агульнай карціны. Будынак былой ратушы за сотні гадоў існавання мноства разоў перабудоўваўся. І сляды некаторых гэтых “аперацый” добра бачныя і сёння. На фрагменце здымка Шыманчыка, які адшукаўся ў фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, бачым частку былой Параднай вуліцы. Слонімцы спяшаюцца па сваіх справах, некаторыя спыняюцца каля кіёска. У кадр трапілі маладыя дрэўцы, якія раслі на шырокіх ходніках. Будынкі злева не захаваліся. Яны пацярпелі падчас баёў ліпеня 1944-га. У пасляваенныя гады іх зруйнавалі, каб узвесці новыя дамы. Вуліца назаўжды страціла былое аблічча.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Слонімскі край

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле