Наша слова, 42 (1453) 2019

Наша слова

42 (1453) 2019

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2019-10-16

Рэдактар: Суднік Станіслаў

Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Copyright © 2019 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Мы, прадстаўнікі беларускай грамадскасці, заклапочаны тым, што беларуская мова не мае спрыяльных умоваў для існавання і развіцця ў Беларусі. Паводле Канстытуцыі Беларусі, абедзве мовы - беларуская і расейская - ёсць дзяржаўнымі, але ўлады ўвесь час цураюцца беларускай мовы. Яна амаль не ўжываецца на афіцыйным узроўні, практычна ўсе законы ў Беларусі выдаюцца выключна па-расейску. Паводле апошніх даследаванняў, 48 % беларусаў лічаць беларускую мову роднай, але доступ да адукацыі на беларускай мове застаецца абмежаваны: толькі 13 % вучняў навучаюцца па-беларуску; у краіне няма ніводнага ўніверсітэта з беларускай мовай выкладання. Мова 85 % кнігаў, што выдаецца ў Беларусі штогод, - расейская; па-беларуску выходзіць толькі 9,5 % кніг. Паколькі ў апошнія гады колькасць ініцыятываў, скіраваных на папулярызацыю беларускай мовы, няспынна расце, надышоў час, каб беларуская нацыя напоўніцу карысталася ўласнымі правамі на самавыяўленне і ўдзел у культурным жыцці, у тым ліку і праз сваю мову. На неабходнасць падтрымаць беларускую мову ў Беларусі звяртае ўвагу міжнародная супольнасць. Асамблея дэлегатаў Міжнароднага ПЭНу на 85-м штогадовым Кангрэсе звярнулася з заклікам да ўладаў Беларусі паважаць, абараняць і дапільноўваць правы ўсіх беларускамоўных і дзеяць згодна з Артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які заканадаўча замацаваў статус беларускай мовы як дзяржаўнай.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле