Новы Час, 39 (650) 2019

Новы Час

39 (650) 2019

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2019-10-18

Рэдактар: Колб Аксана

Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У Беларусі можа з’явіцца ІТ-універсітэт. А можа і не з’явіцца. Прычым другое — больш верагоднае, чым першае. І ў любым выпадку, наўрад ці з’яўленне ці нез’яўленне падобнай ВНУ — нешта зменіць у айчыннай сістэме адукацыі ўвогуле. Як ні дзіўна, але праблемы беларускай адукацыі абмяркоўваліся на нарадзе па развіцці лічбавай сферы Беларусі. Парк высокіх тэхналогій пакуль дзейнічае даволі паспяхова — прынамсі, яго экспарт за 2018 год вырас на 38% і склаў 1,414 мільярда долараў. А таму, па меркаванні некаторых прыхільнікаў ІТ-сферы, трэба нарошчваць колькасць праграмістаў, і для гэтага патрэбны ІТ-ВНУ. А лепш — вучыць «кодэраў» яшчэ са школы, для чаго прыватныя (пакуль толькі прыватныя) школы перавесці ў ранг «эксперыментальных пляцовак» пры ПВТ. Па выніках гэтай сустрэчы адзін з яе ўдзельнікаў — вядомы ІТ-бізнесовец Віктар Пракапеня — высунуў шэраг ідэяў. Напрыклад, дазволіць спонсарскую дапамогу ва ўстановах адукацыі па спрошчанай схеме, выявіць бюракратычную дакументальную нагрузку на педагогаў, правесці незалежны аўдыт дакументазвароту ў сістэме адукацыі, прыбраць раённыя аддзелы адукацыі, даць кожнай школе свой баланс, рахунак у банку, абавязаць публікаваць справаздачнасць…

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле