Месца выхаду: Гродна
Дата выхаду: 2019-10-13
Рэдактар: Салабуда Павел
Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
Copyright © 2019 by Слова Жыцця
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.slowo.grodnensis.by
Місія нясення Хрыста іншым – ажно да краёў зямлі – няспынна трывае на працягу 2-юх тысяч гадоў. Наказ ісці і абвяшчаць Добрую Навіну надалей застаецца актуальнай і вельмі патрабавальнай задачай, пакінутай Касцёлу Збаўцам. Як Айцец паслаў Сына, так і Сын паслаў апосталаў, а цяпер пасылае нас для рэалізацыі асаблівай місіі збаўлення чалавека. Яе сёння выконвае Касцёл, які па сваёй прыродзе пакліканы, каб абвяшчаць Божае слова, ствараць згуртаванні вучняў, а таксама дзяліцца верай у адзінага Пана, Даўцу вечнага жыцця. Касцёл 3-га тысячагоддзя, як гаварыў св. Ян Павел ІІ, павінен вярнуць сваю місіянерскую стараннасць і змясціць наказ Хрыста “Ідзіце і навучайце” ў цэнтр сваёй душпастырскай дзейнасці. Сёння папа Францішак заклікае распачаць новы этап евангелізацыі, поўны дынамізму і радасці. Характарызуе яго як місійны выхад, каб дабрацца на перыферыі свету; як адпраўленне ў дарогу, каб скласці супольнасць вучняў, якія бяруцца за новыя ініцыятывы. Мы ўсе запрошаны выйсці за межы сваіх парафій, супольнасцей, сямейных ачагоў з Добрай Навінай. Нягледзячы на тое, якім жыццёвым пакліканнем нас адарыў Бог, моцай св. хросту ўсе з’яўляемся – як навучае папа Францішак – вучнямі-місіянерамі. З запалам мусім дабірацца да тых, хто патрабуе святла Евангелля, да тых, хто страціў смак веры, жыве ў яе нястачы.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Слова Жыцця