Гродненские епархиальные ведомости, 9 (321) 2019

Гродненские епархиальные ведомости

Ежемесячная газета Гродненской епархии

9 (321) 2019

Месца выхаду: Гродна

Дата выхаду: 2019-09

Рэдактар: Павлюкевич Дмитрий

Выдавец: Гродненская епархия

Copyright © 2019 by Гродненская епархия

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

10 жніўня паводле новага стылю, або 28 ліпеня паводле старога стылю, ушаноўваецца Маці Божая дзеля іконы Яе Ракавіцкай. Паводле вуснага падання, святы абраз быў яўлены пану Макрэцкаму, на сродкі якога быў збудаваны храм недалёка ад месца адшукання іконы. Атрымаўшы ў сне ўказанне ад Багародзіцы прыняць ікону, ён выйшаў да невялікай рачулкі на ўказанае Дзевай Марыяй месца і знайшоў там ікону, што плыла па вадзе. На месцы яўлення іконы забіла крыніца. Цягам часу паломнікі збудавалі на месцы крыніцы купель для амавення. Ракавіцкая ікона праславілася тым, што праз Яе Маці Божая яўляла шматлікія цуды ўсім, хто з верай прыходзіў пад Яе ўладарнае покрыва. На жаль, арыгінал Ракавіцкай іконы страчаны. На сённяшні дзень ўшаноўваюцца толькі цудатворныя яе спісы, адзін з якіх захоўваецца ў Ракавіцкай царкве. Сёння ў Ракавічах служэнне Боскай літургіі ўзначаліў Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі, у саслужэнні сакратара Гродзенскай епархіі протаіерэя Анатолія Ненартовіча, протаіерэя Міхаіла Велісейчыка, благачыннага Шчучынскай акругі іерэя Аляксандра Пасцерняка, настаяцеля храма іерэя Сергія Раманко, духавенства Шчучынскага благачыння і прыходаў усёй Гродзенскай епархіі. Саслужыў таксама і госць з Украіны – іерэй Уладзімір Міхальчук. Як выявілася, Ракавічы ёсць не толькі на Беларусі, але і на Украіне ў Жытомірскай вобласці. Там будуецца цяпер храм у гонар Хрыста Збаўцы дзеля іконы Яго.

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле