Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
Дата выхаду: 2019-09-30
Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр
Copyright © 2019 by Сьвітанак
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Грант у 10 тысяч долараў на добраўпарадкаванне двара дома па Юбілейнай, 75 атрымалі актывісты экалагічнага руху Шумілінскага раёна «ЭкаБума». Перадусім грамадскае аб’яднане па са-дзейнічанні ўстойліваму развіццю шумілінскага рэгіёна «ЭкаБум» паўдзельнічала ў конкурсе міні-праектаў «Тандэм – v». Прынамсі, гэты праект рэалізуецца Еўрапейскай Асацыяцыяй мясцовай дэмакратыі – ALDA з удзелам асветніцкага грамадскага аб’яднання «Фонд імя Льва Сапегі» і закліканы спрыяць развіццю мясцовых супольнасцяў, іх узаемадзеянню з органамі ўлады праз аказанне тэхнічнай і фінансавай падтрымкі. Паводле лідара «ЭкаБума» Ірына Кулікавай, загадзя быў праведзены сход актывсітаў і жыхароў, таксама былі запрошаны прадстаўнікі райвыканкама, камунальных службаў. На сходзе абдылося абмеркаванне надзённай праблемы добраўпарадкавання двара. Для таго, каб двор стаў больш камфортным і прывабным, грамадой вырашылі, што трэба ўстанавіць дзіцячую пляцоўку, пашырыць аўтастаянку, правесці азеляненне, запланавалі шмат іншых спраў.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак