Літаратурная Беларусь, 8 (156) 2019

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

8 (156) 2019

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2019-08

Рэдактар: Пятровіч Барыс (Сачанка)

Выдавец: Саюз Беларускіх Пісьменнікаў

Copyright © 2019 by Літаратурная Беларусь

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Нядаўна ў Свіслачы (Гродзенская вобласць) Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь разам з адмысловымі спецыялістамі з Беларусі і Літвы правялі археалагічныя працы па эксгумацыі парэшткаў Віктара Каліноўскага, роднага брата легендарнага кіраўніка паўстання 1863–64-ых гадоў Кастуся Каліноўскага. Навошта? Афіцыйная версія гэтых работ палягае на тым, што літоўскі бок хоча параўнаць мяркуемыя парэшткі Кастуся Каліноўскага, знойдзеныя ў Вільні, з таксама мяркуемымі парэшткамі яго брата. Неафіцыйная версія таксама агучваецца ў народзе, «вітае» ў вуснай і пісьмовай форме, і яна менш аптымістычная. Паводле яе, хочуць, маўляў, нам абвесціць, што і там, і там, ці хоць як мінімум у Беларусі, ДНК Каліноўскага не выяўлена… У другой версіі не так шмат смешнага, як здаецца на першы погляд. Сённяшнія беларускія ўлады не адзін год пераследуюць тых актывістаў, якія прыязджаюць у Свіслач ушанаваць памяць паўстанцаў. Каму-каму, а ім, уладам, яўна непатрэбна, каб ДНК Каліноўскага знайшлося ў Беларускай зямлі. Ім было б лепш, каб і імя яго не гучала ў беларускім паветры. Чыё заўгодна хай гучыць! Пра расейскіх Сцяпана Разіна ці Емяльяна Пугачова нават у школе можна распавядаць, а вось Каліноўскі — нешта іншае… Да яго асаблівыя адносіны ў сённяшніх кіраўнікоў Беларусі… І рэч не ў асабістых сімпатыях ці антыпатыях нашых чыноўнікаў да тых ці іншых гістарычных постацяў. Справа ў адносінах гэтых гістарычных постацяў да ўлады ўвогуле…

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Літаратурная Беларусь

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Зьмест

Праца — не воўк, Або як вядомыя пісьменнікі стваралі літаратурныя шэдэўры

Арлоў Уладзімір, Змагарны 1863-ці

Брава Алена, Горкае пітво жаноцкасці

Бяласін Яўген, Паэткі жаноцкасці. Кнігі Насты Кудасавай і Ірыны Ляшкевіч

Дубянецкі Эдуард, Вандроўнік па сцяжынах памяці

Замкоўскі Алесь, Замок без ключа

Масляніцына Ірына, Багадзяж Мікола, Альгердавічы. Шлях да подзвігу: Сямён Мсціслаўскі

Нядбай Таццяна, У палоне далоняў

Сазонаў Віктар, Адлік ад Каліноўскага

Украінка Сяргей, Яльцы