Свабода (Тут і цяпер), 46/2007

Свабода (Тут і цяпер)

Беларуская газета

46/2007

Дата выхаду: 2007-11-29

Рэдактар: Уласаў А.

Выдавец: ТАА Тут і цяпер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: http://vilnia.com

Палітычным амністыі няма Дашкевіч, Казулін І Клімаў застаюцца за кратамі У мінулую сераду ў Беларусі ўступіў у сілу закон аб амністыі. Мяркуецца, што на волю выйдуць тры з паловай тысячы асуджаных. Аднак палітычных зняволеных сярод іх не будзе. Застануцца ў турмах маладафронтаўцы Зміцер Дашкевіч і Артур Фінкевіч, якіх пасадзілі першага за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт”, якую ўлады каторы раз адмаўляюцца рэгістраваць, а другога - за палітычныя графіці. Застанецца ў Мазырскай калоніі Андрэй Клімаў, асуджаны за свой артыкул у інтэрнэце. Застанецца ў зняволенні і экскандыдат у прэзідэнты Беларусі прафесар Аляксандр Казулін, які атрымаў прысуд - пяць з паловай гадоў турмы. Доўгі час ад Казуліна не было ніякіх навін. А ў мінулыя выходныя яму дазволілі доўгатэрміновае спатканне з сям’ёй. Як заўважыла перад спатканнем жонка Казуліна Ірына, “разам сабрацца і пагаварыць — гэта было так даўно, што я ўжо і забылася, як гэта бывае.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле