Дата выхаду: 2007-11-22
Рэдактар: Уласаў А.
Выдавец: ТАА Тут і цяпер
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: http://vilnia.com
Мітынг, якога не было Што б мы рабілі на месцы дэмакратычнай моладзі? 16 лістапада ў Беларусі прайшла чарговая акцыя ў падтрымку палітвязняў. У некалькіх мясцінах Мінска маладыя людзі стаялі на вуліцах і ў пераходах, трымаючы ў руках партрэты Дашкевіча, Казуліна, Клімава, Фінькевіча, якія адбываюць розныя тэрміны пакарання за свае погляды. Ніхто з нешматлікіх удзельнікаў акцыі гэтым разам не быў затрыманы міліцыяй. Крыху йнакш выглядала справа ў рэгіёнах. Вось, напрыклад, што напісаў нам малады чалавек з Мазыра (адрас яго электроннай пошты мы не называем з вядомых прычынаў), які ўдзельнічаў у той самы дзень у акцыі салідарнасці. “Мы вырашылі пайсці на плошчу ды пастаяць там, паглядзець, як збіраецца народ. Нас было сем чалавек, з сабою мы мелі 4 транспаранты, якія схавалі ў яліне, што стаяла побач. Потым да нас пад’ехала машына, з якой выйшлі “людзі ў чорным”, адзін з іх паказаў пасведчанне - здаецца, КДБ.
Каталёг: Kamunikat.org