Дата выхаду: 2007-11-08
Рэдактар: Уласаў А.
Выдавец: ТАА Тут і цяпер
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: http://vilnia.com
Марш у розныя бакі Апазіцыя ў Мінску сутыкнулася з правакацыямі “Дзе ў часе атакі павінен быць камандзір?” - пытаўся галоўны герой легендарнага фільма “Чапаеў”. I сам жа адказваў: “Наперадзе на белым кані”. Дзе павінны быць камуністы падчас сацыяльнага маршу пратэсту? Здавалася б, на чале калоны дэманстрантаў. Камуністы ў Мінску, аднак, падзяліліся. Адны (КПБ) браталіся з лідэрам КПРФ Зюганавым і лідэрамі іншых кампартыяў на закрытым ад прэсы пасяджэнні, прысвечаным 90-м угодкам пралетарскай рэвалюцыі. Іншыя - з Партыі камуністаў беларускай, якую сёлета адмовіўся зарэгістраваць мінюст, вялі людзей на плошчу Бангалор. У калоне дэманстрантаў, якія сабраліся каля Акадэміі навук, было каля тысячы чалавек. Магло быць яшчэ менш, калі б у маршы не ўзялі ўдзелу актывісты партыі БНФ, сацыял-дэмакраты, частка актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі, анархісты пад чырвона-чорнымі сцягамі. Але былі тут і зусім новыя, незнаёмыя людзі, якіх раней на падобных масавых мерапрыемствах не было відаць.
Каталёг: Kamunikat.org