Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2018-07
Рэдактар: Вінчэўскі Аляксандр
Выдавец: ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”
Copyright © 2018 by ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.ptushki.org
Два гады таму я паехала да знаёмага ў Міёрскі раён глядзець жураўлёў. Ён пабудаваў засідку каля сваёй сядзібы на ўскрайку балота, куды часта наведваюцца птушкі. Быў канец сакавіка, і напярэдадні вандроўкі я кожны дзень пыталася пра аператыўную абстаноўку: ці прылятаюць, ці танчаць? Нарэшце ён напісаў: «Можна, едзь!» Каб апынуцца на «кропцы» раней за птушак, у скрадок мы пайшлі на досвітку, калі неба толькі пачало ружавець. Праз дваццаць хвілін удалечыні на балота села пара жураўлёў і амаль адразу пусцілася ў скокі, а скончыўшы свае шлюбныя цырымоніі, падляцела зусім блізка і пачала «пасвіцца» за якіх пятнаццаць метраў ад засідкі, нават бінокль быў не патрэбны. Над ранішнім балотам з крыкам ляцелі лебедзі, жураўлі некалькі разоў гучна пратрубілі ім нешта на сваёй жураўлінай мове. Тая птушыная размова трапіла на відэа, і, пераглядаючы яго, я кожны раз здзіўляюся надзвычайнаму акустычнаму эфекту ад пранізлівага і чыстага голасу жураўлёў: быццам яны музыкі, якія сядзяць у аркестравай яме, а я ў глядзельнай зале найлепшага тэатра ў свеце. І назіраць усё гэта ў дзікай прыродзе на адлегласці амаль што выцягнутай рукі было цудам! Прыродныя цуды паўсюль. Для гэтага нумара нам быў патрэбны здымак воднай расліны — звычайнага разака.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Птушкі і мы