СМІ ў Беларусі, 2 (58) 2019

СМІ ў Беларусі

Электронны бюлетэнь

2 (58) 2019

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2019-06

Выдавец: ГА «БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ЖУРНАЛІСТАЎ»

Copyright © 2019 by ГА «БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ЖУРНАЛІСТАЎ»

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Становішча ў галіне СМІ ў першай палове 2019 года было неадназначным. З аднога боку, на яго ўплывала агульная тэндэнцыя ўзмацнення дзяржаўнага кантролю над медыяпрасторай, з другой – правядзенне ў Мінску ІІ Еўрапейскіх гульняў, што падштурхоўвала ўлады да большай адкрытасці краіны. Таксама нельга не ўлічваць складанае знешнепалітычнае і эканамічнае становішча ў Беларусі (перамоўны працэс з Еўразвязам і ЗША, узрастанне памеру знешняга доўгу і ціск з боку Расійскай Федэрацыі), а таксама набліжэнне выбараў у беларускі парламент, якія адбудуцца 17 лістапада 2019 г. ІІ Еўрапейскія гульні прайшлі ў сталіцы Беларусі з 21 па 30 чэрвеня 2019 г. Незадоўга да іх правядзення праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch заклікала алімпійскіх чыноўнікаў надаць гарантыі недатыкальнасці журналістаў у Мінску: «На працягу апошніх двух год улады Беларусі прадпрымаюць паслядоўныя крокі па ўціску свабоды слова, якія наўпрост уплываюць на абстаноўку, у якой журналісты будуць асвятляць падзеі ў краіне наконадні, падчас і пасля Еўрапейскіх гульняў... Еўрапейскія алімпійскія камітэты (ЕАК) маюць забяспечыць магчымасць свабодна працаваць усім замежным і беларускім карэспандэнтам, якія асвятляюць II Еўрапейскія гульні».

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: СМІ ў Беларусі

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле