Гасцінец, 13 (274) 2019

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

13 (274) 2019

Месца выхаду: Гарадок

Дата выхаду: 2019-09-15

Рэдактар: Гаравы Леанід

Copyright © 2019 by Гасцінец

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Ірына Міхайлаўна Салевіч — настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі сярэдняй школы № 1 г. Гарадка. За выдатныя вынікі ў настаўніцкай працы жанчына заняла ў гэтым годзе сваё заслужанае месца на раённай Дошцы гонару. Правільнае і мілагучнае, роднае слова гучыць з вуснаў Ірыны Міхайлаўны кожны дзень. Жанчына прызнаецца, што заўжды любіла беларускую мову, а першым чалавекам, які адкрыў прыгажосць роднага слова, стала яе школьная настаўніца Марыя Іванаўна Верціхоўская. Менавіта дзякуючы ўплыву і добраму прыкладу свайго педагога Ірына Салевіч таксама вырашыла звязаць сваё жыццё з гэтай сферай. Будучая настаўніца паступіла ў ВДУ імя П.М. Машэрава і скончыла яго ў 2003 г. па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура. Сусветная і айчынная культура». Ірына Міхайлаўна ўпэўненая, што беларуская мова жыве і будзе жыць да таго часу, пакуль на ёй будзе размаўляць хаця б адзін носьбіт. Як бы там ні было, а да гэтага, на шчасце, яшчэ далёка. Настаўніца адзначае, што моладзь Гарадоччыны, з якой яна працуе, вельмі добра ставіцца да беларускай мовы, імкнецца вывучаць яе і ўдасканальваць свае веды. Вучні Ірыны Салевіч займаюць прызавыя месцы на алімпіядах і спаборніцтвах рознага кшталту. А ў гэтым годзе СШ № 1 зноў ажыццявіла набор вучняў у групу павышанага ўзроўню вывучэння беларускай мовы. Ужо 16 год І.М. Салевіч працуе ў школе, аднак першы праведзены ўрок так і застаўся незабыўным успамінам.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Гасцінец

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле