Сьвітанак, 13 (267) 2019

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

13 (267) 2019

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2019-09

Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2019 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

«Прасіў не надакучаць з указам прэзідэнта». У чым абвінавачваюць былога старшыню Шумілінскага райвыканкама. Віцебскі абласны суд разглядае крымінальную справу ў дачыненні да 53-гадовага экс-старшыні Шумілінскага райвыканкама Аляксандра Снарава – яго абвінавачваюць па пяці карупцыйных артыкулах. На паседжанні 3 верасня сведкі расказвалі, як чыноўнік незаконна купляў службовы аўтамабіль. Старшынёй Шумілінскага райвыканкама Аляксандр Снараў стаў у снежні 2015 года. На гэтай пасадзе ён знаходзіўся да лістапада 2018 года. Па матэрыялах справы, злоўжыванне ўладай і перавышэнне службовых паўнамоцтваў Аляксандр Снараў дапускаў, з'яўляючыся старшынёй райвыканкама. А ўхіленне ад пагашэння крэдыту, службовы падлог і атрыманне хабару здзейсніў яшчэ на папярэдняй працы, калі быў дырэктарам прадпрыемства «Крынкі» Лёзненскага раёна. На судовым паседжанні 3 верасня выступілі сьведкі, былыя падначаленыя Аляксандра Снарова ў «Крынках». Адна з іх, Ірына Пашкевіч, да верасня 2014 года была там юрысконсультам. Паводле яе слоў, у тым жа, 2014 годзе, галоўны бухгалтар паведаміла ёй, што кіраўнік мае намер купляць новы службовы аўтамабіль. – Але ў гаспадаркі былі запазычанасці – перад ФСАН, па выплаце заработнай платы, за электрычнасць, па падатках. У сувязі з гэтым, паводле ўказу № 119, прадпрыемства не мела права купляць аўтамабіль. Галоўны бухгалтар падрыхтавала пра гэта службовую запіску дырэктару. Тэкст указу і гэтую запіску паклалі ў тэчку, і я аднесла яе Аляксандру Іванавічу.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле