Абажур, 3 (127) 2019

Абажур

Трымайся праўды

3 (127) 2019

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2019-06

Рэдактар: Дзюба У.

Выдавец: ГА «БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ЖУРНАЛІСТАЎ»

Copyright © 2019 by ГА «БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ЖУРНАЛІСТАЎ»

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

З Настай Бойка, журналісткай «Еўрарадыё», мы размаўлялі двойчы, з перапынкам у паўгода. За гэты час у жыцці гераіні адбыліся перамены, якія засведчылі, што калі ты робіш выбар, то падтрымка блізкіх вельмі важная. Бо надае ўпэўненасці, дае адчуванне зямлі пад нагамі. Яна піша на псіхалагічна цяжкія сацыяльныя тэмы і перажывае кожную гісторыю. Аднак мяняць тэматычны накірунак у сваёй прафесійнай дзейнасці не збіраецца. Першая наша сустрэча адбылася восенню, калі пачаўся судовы працэс па справе аб смерці салдата Аляксандра Коржыча. Тады Наста асвятляла гэту трагічную гісторыю і хадзіла на судовыя паседжанні штодня. — Наста, як ты пачуваешся ў гэтым маскулінным свеце, у норавы якога даводзіцца штодня акунацца? — Гэтая крымінальная справа, гэтая тэма для мяне важныя. Я — капітанская дачка, мой бацька сышоў з войска, калі мне было чатыры гады. А нарадзілася я ў пасёлку Лакаматыўны, што ў Чалябінскай вобласці. Гэта недалёка ад мяжы з Казахстанам. Мама была ваеннай медсястрой, бацькі і пазнаёміліся ў шпіталі. Дзядуля служыў у ракетных войсках стратэгічнага прызначэння. Вайскоўцы для мяне — блізкія людзі, а іх свет не чужы. Пасля першай паездкі ў Барысаў на суд па справе аб дзедаўшчыне я пазваніла бацьку з пытаннем, ці сапраўды такое адбываецца ў войску. Бо для мяне вайскоўцы заўсёды былі людзьмі з вялікай літары.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Абажур

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле