Беларусы ў свеце, 6 (205) 2019

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

6 (205) 2019

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2019-06

Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская

Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Copyright © 2019 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Вядомыя даследчыкі беларускай эміграцыі кандыдат гістарычных навук Наталля Гардзіенка і кандыдат філалагічных навук, бібліятэказнаўца Лявон Юрэвіч працягваюць аглядаць гэтак званыя lieux de memoire – месцы памяці беларускага жыцця ў замежжы. А пасля дзяліцца знойдзенымі скарбамі з усімі цікаўнымі праз кніжную падсерыю “Спадчына: агледзіны” “Бібліятэкі Бацькаўшчыны”. Назва чарговай падрыхтаванай імі анталогіі “Газеты «Бацькаўшчына» і «Беларус». Выбранае” гаворыць сама за сябе – гэтым разам гісторыкі спынілі ўвагу на найбуйнейшых беларускіх перыёдыках эміграцыі. Але прычына такога выбару не толькі ў тым, што на шчасце ці на жаль, многія са змешчаных у кнізе грунтоўна пракаментаваных артыкулаў да сёння не страцілі актуальнасці. Змушаная адасобленасць беларускіх эмігрантаў ад суродзічаў з метраполіі, цьмяныя перспектывы што да ўз’яднання з імі на роднай зямлі і першыя прыкметы асіміляцыі сталіся той прычынай, якая прымусіла стваральнікаў і супрацоўнікаў гэтых газет ускласці на сябе адмысловую місію. І,зважаючы на 637 нумароў мюнхенскай “Бацькаўшчыны” і 70­-гадовую гісторыю нью­ёркскага “Беларуса”, які выходзіць і цяпер,гэтую місію яны выканалі бліскуча. Пра няпростыя варункі нараджэння прэсы беларускага замежжа можа сведчыць, да прыкладу, такі факт: рэдакцыя, адказная за падрыхтоўку першых нумароў “Бацькаўшчыны”, месцілася ў лагеры для перамешчаных асобаў (“ды­пі”) у Остэргофене.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле