Інфа-Кур’ер, 36 (970) 2019

Інфа-Кур’ер

Штотыднёвая рэгіянальная газета ● Навіны са Слуцка, Салігорска, Капыля, Старых Дарог і Любані

36 (970) 2019

Месца выхаду: Слуцк

Дата выхаду: 2019-09-05

Рэдактар: Станкевіч Сяргей

Выдавец: ПУП Інфа-Кур'ер

Copyright © 2019 by Інфа-Кур'ер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У чэрвені сярэдні заробак па краіне склаў 1080,5 рубля*. Па факце палова беларускага насельніцтва атрымлівае менш за 800 рублёў, а другая палова — больш за 800. А калі казаць дакладней, то большая частка беларусаў -64% - атрымліваюць заробак ад 300 да 1000 рублёў. І толькі 21,6% маюць ад 1000 да 1500 рублёў штомесяц. Усё часцей кіраўніцтва розных узроўняў агучвае думку: мы забяспечваем мінімум, а далей вы самі варушыцеся. «Добра будзе, калі атрымаецца зарабляць 1000 долараў пры той сацыяльнай абароне, якая ёсць у краіне, — памарыў сёлета Аляксандр Лукашэнка. І дадаў: — Але гэта ўжо задача самога чалавека, а не столькі дзяржавы». Тым часам у Беларусі працуюць ужо больш за 250 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў** - беларусаў, якіх не задаволіў іх заробак, і яны распачалі ўласную справу. Невялікія фірмы і прадпрымальнікі ў 2018 годзе вырабілі 24,6% унутранага валавага прадукту ў Беларусі*, і пры гэтым на іх прыйшлося 43,8% выручкі ад рэалізацыі тавараў і паслугаў усёй краіны*. І распачаць уласны бізнес ніколі не позна. Уласны бізнес Фёдар Шылін пачаў яшчэ студэнтам трэцяга курса, калі вучыўся на лагіста. Ягоныя мары былі вельмі рэалістычнымі: хацеў мець магчымасць запрасіць дзяўчыну ў прыстойнае месца на спатканне і жыць асобна ад бацькоў. Доўга не разважаючы, куды прыкласці намаганні і чым палепшыць свет, ён проста пачаў рабіць: шыць дома вокладкі на пашпарты. Яны былі каляровымі, вясёлымі і адразу спадабаліся моладзі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Інфа-Кур’ер

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле