Качаткова Паліна, Начныя размовы

Начныя размовы

Зборнік аповедаў

Качаткова Паліна

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2007 by Качаткова Паліна

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Увечары 29 верасьня 2002 году чытаю фрагменты дакументальнай кнігі — пра жыцьцё, каханьне і сьмерць — рэальныя гісторыі ў электронным вы¬глядзе. Гудзе вентылятар у старым кампутары, спальвае пыл. На клавіятуру ўпаў жоўты ліст з кітайскага клёніка, што расьце ў керамічным вазоне на стале. Клёнік з аранжавымі кветкамі-ліхтарыкамі стварае ілюзію адчыненага ў сад вакна. За балконнымі шыбамі — восеньскі змрок. Туман паўзе праз жоўтую гліністую пустку на Маскоўскія могілкі, адтуль — на прасьпект Скарыны. Рэальныя гісторыі заўсёды цікавыя. Цікава зьбіраць, запісваць перажываньні, думкі, страхі. І ўсё — не сваё. Зьбіральнік хаваецца за чужаніцай — не выдае ўласных эмоцыяў, уводзіць у зман. Моцная сядзіць насупраць, дзеліцца думкамі, а дыктафон ловіць словы. (Нізка „Жахлівыя рэчы”, фрагмэнт)

Беларускія аўтары: Качаткова Паліна

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга у адным файле