Слонімскі край, 9 (43) 2019

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

9 (43) 2019

Месца выхаду: Слонім

Дата выхаду: 2019-09

Рэдактар: Ёрш Сяргей (рэдактар нумару), Чыгрын Сяргей

Выдавец: Copyright © 2019 by Слонімскі край

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Слонім адгуляў. Дзень беларускага пісьменства і друку зрабіў слонімцам прышчэпку беларушчыны. Будзем спадзявацца, што гэтага імпульсу хопіць надоўга. Бо наўрад ці калі яшчэ кіраўніцтва краіны паспрыяе таму, каб слонімскія і гродзенскія чыноўнікі загаварылі пабеларуску. Старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміру Краўцову можна дараваць яго няўдалае чытанне беларускамоўнай прамовы на адкрыцці свята. Усё ж чалавек прыехаў у Беларусь з Расіі. Але ж можна было і падрыхтавацца — прамова ішла ў жывым эфіры тэлеканала “Беларусь 3”. А вось старшыня Слонімскага райвыканкама на закрыцці свята здзівіў — прамаўляў паруску і неяк няўпэўнена. Свята спрычынілася да папулярызацыі сярод слонімцаў гісторыі нашай малой радзімы. Самае галоўнае — усталяванне шматпакутнага помніка Льву Сапегу. Ён ужо назаўжды застанецца ў сэрцы нашага горада і будзе нагадваць кожнаму новаму пакаленню пра мінуўшчыну — трагічную і гераічную, цёмную і светлую. Добраўпарадкаванне горада — гэта яшчэ адзін плюс ад свята. Толькі хочацца спадзявацца, што і пасля яго працы працягнуцца і будзе дароблена, што не паспелі. Бясплатны канцэрт — яшчэ адзін падарунак. Арганізатары адзначалі, што яны шукалі новыя падыходы. А ў выніку на сцэне пабачылі выканаўцаў, на якіх моладзь завабіць цяжкавата. Крэатыву відавочна не хапіла. І шкада, што неяк малавата слонімцаў пабывала на галоўнай сцэне свята. А можна ж было больш даваць слова нашым славутым землякам.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Слонімскі край

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле