Літаратурная Беларусь, 7 (155) 2019

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

7 (155) 2019

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2019-07

Рэдактар: Пятровіч Барыс (Сачанка)

Выдавец: Саюз Беларускіх Пісьменнікаў

Copyright © 2019 by Літаратурная Беларусь

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Ці ведаеце вы, што натхняе ці, наадварот, астуджвае творчы патэнцыял пісьменніка? Сёлета Каралеўскае літаратурнае таварыства Брытаніі зрабіла даследаванне пад назвай «Мой уласны пакой». І ніцыятары даследавання натхніліся працай вядомай брытанскай пісьменніцы і літаратурнай крытыкесы Вірджыніі Вулф (Virginia Woolf; 1882–1941) «Свой пакой» (1929), дзе сцвярджаецца, што аўтар можа стаць сапраўды свабодным і здольным ствараць шэдэўры толькі тады, калі мае ўласны пакой і заробак, не меншы за 500 фунтаў, што на сёння адпавядае прыблізна 30 тысячам фунтаў на год (каля 3000 $ на месяц — Рэд.). Вось літаратурнае таварыства і вырашыла даведацца, ці дасягнулі пісьменнікі Брытаніі гэтага ўзроўню і што ўвогуле трэба зрабіць для аўтара, каб яму камфортна працавалася. Згаданае даследаванне базавалася на вывучэнні наступных аспектаў дабрабыту творцаў: патрэбы аўтараў, дапамога ад сваякоў і сяброў, асноўныя праблемы, якія даводзіцца вырашаць, а таксама тое, што прымушае аўтара рухацца далей і падтрымліваць пастаянную пісьменніцкую дзейнасць. Для правядзення даследавання былі задзейнічаныя ажно 2166 аўтараў з усіх куткоў Брытаніі, прадстаўнікі мноства розных сацыяльных слаёў, расавых і гендарных груп. Нягледзячы на тое, што Вірджынія Вулф была перакананая ў тым, што галоўным стымулам для паспяховай дзейнасці аўтара з’яўляецца фінансавы дабрабыт, новае даследаванне прадэманстравала, што эмацыйныя праблемы турбуюць сучасных аўтараў нашмат больш.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Літаратурная Беларусь

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Зьмест

Новы том Васіля Быкава

Андзілеўка Людміла, Кругі на вадзе

Арлоў Уладзімір, Кастусь Каліноўскі

Баторын Фелікс, Шчаслівы вырай

Глобус Адам, Айчым. Словы пра айчыма маёй маці — Браніслава Кісяля, майго дзеда Броніка

Голуб Юрка, Стома метала

Грышчук Наста, Cіло для «часціцы бога»

Дубатоўка Валянцін, Мы наш, мы новы…

Левертаў Мікалай, «Гэтым людзям вельмі патрэбная камунікацыя»

Макоўскі Павел, Колькі хочуць зарабляць пісьменнікі?